У сваім штодзённым аглядзе брытанская разведка назвала сярэднясутачную колькасць расійскіх стратаў (забітымі і параненымі) ва Украіне цягам лютага 2024 года. Інфармацыя з’явілася ў сацыяльных сетках ведамства.
Сцвярджаецца, што ў лютым 2024 года гэтая лічба была самай высокай з пачатку вайны і складала 983 чалавекі за суткі.
«Рост сярэднясутачнага паказчыка стратаў амаль напэўна адлюстроўвае прыхільнасць Расіі да масіраванай вайны на знясіленне. Хоць гэта і дорага каштуе з пункту гледжання чалавечых жыццяў, такі эфект узмацняе ціск на пазіцыі Украіны па ўсёй лініі фронту», — адзначае разведка.
Паводле інфармацыі ведамства, на гэты момант РФ, імаверна, страціла больш за 355 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне.