Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  2. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  3. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  4. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  7. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  8. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  9. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  10. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  11. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  12. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  13. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  14. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
Читать по-русски


/

Намесніца дырэктара «Музычнай медыякампаніі» Таццяна Кулакова (яна ж сястра нявесткі Аляксандра Лукашэнкі) расказала, як бачыць беларускую музычную індустрыю, піша "Наша Ніва".

Таццяна Кулакова. Скрын відэа АНТ
Таццяна Кулакова. Скрын відэа АНТ

Намесніца дырэктара «Музычнай медыякампаніі» Таццяна Кулакова — родная сястра Ганны Лукашэнкі, якая піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук. Па інфармацыі «Бюро», гэты прадзюсарскі цэнтр належыць Палацу Рэспублікі Упраўлення справамі Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). АНСЛ нагадвае скарочаныя ініцыялы Ганны Сяргееўны Лукашэнкі (толькі па-руску). Але сама яна супрацоўніцай у «Музычнай медыякампаніі» не значыцца і ніякага прыбытку ад яе нібыта не атрымлівае.

У эфіры АНТ Кулакова расказала, як узнікла ідэя стварыць прадзюсарскі цэнтр. Па яе словах, усё пачалося пасля 2020 года, калі яна і іншыя калегі неафіцыйна дапамагалі беларускім артыстам з раскруткай, арганізацыяй канцэртаў, але праца стала сур’ёзнай, і прыйшлося аформіць гэта як бізнэс:

«Проста ў нас атрымалася так, што пасля 2020 года многім нашым артыстам давалі нейкія кансультацыі па прасоўванні, па нейкіх кроках у раскрутцы, дапамагалі ў арганізацыі канцэртнай дзейнасці, дапамагалі ў арганізацыі падбору рэпертуару, наладжванні ўзаемаадносін з прэсай. І гэта неяк усё адно за адным, і атрымалася, што ты не можаш сказаць „я дырэктар артыста“. Ну хто ты такі? То-бок, няма нейкай юрыдычнай падаплёкі. І таму была створана музычная медыякампанія».

Кулакова запэўнівае, што цяпер музычная індустрыя Беларусі «на ўздыме, у якім яна не была на працягу многіх гадоў».

Па яе словах, раней «людзі проста гадамі спявалі адну і тую ж песню, і гэта было нецікава», цяпер жа «артысты ўсе вельмі высокага ўзроўню па сваім майстэрстве, па сваёй харызме, па сваім рэпертуары».

Пры гэтым Кулакова не бачыць ніякіх праблем, з якімі сёння сутыкаюцца беларускія артысты. «Еўрабачанне» і амерыканскія лэйблы ім не патрэбныя, а для прасоўвання дастаткова Расіі і Казахстана.

«Скажам адкрыта: у амерыканскіх лэйблах нашы артысты не былі. Таму тут праблем няма. А тое, што яны [не] ўдзельнічаюць у „Еўрабачанні“, вы ведаеце, так і не трэба. Мяркуючы па тым, што адбываецца ў гэтым конкурсе апошнія некалькі гадоў, мне падаецца, што і не трэба. А рынак расійскі — калі ласка, ён адкрыты. Рынак Казахстана адкрыты».

Кулакова запэўнівае, што місія іх прадзюсарскага цэнтра — пошук новых імёнаў і развіццё музычнай індустрыі краіны.

«Хацелася б, каб гэтых імён было як мага больш. Ведаеце, самая наша вялікая мэта і місія — гэта калі людзі будуць казаць: я люблю сваё беларускае, і я хачу яго чуць, я хачу яго купіць», — даводзіць жанчына і запэўнівае, што ў яе плэйлісце «няма ніводнага іншага артыста, акрамя беларускага».