Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  5. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  6. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  7. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  8. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  9. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  12. ГТК: Латвия прекратила оформлять автомобили в «Григоровщине», выставлены «заградительные щиты»
Читать по-русски


/

На гэтым тыдні ў Астраўцы праходзіў конкурс для дзяўчат «Міні-міс-2025». У жыхароў і жыхарак раёна была магчымасць прагаласаваць за кандыдатку, якая атрымае прыз глядацкіх сімпатый. Такія мерапрыемствы не рэдкасць для Беларусі: яны ладзяцца ў многіх гарадах дзесяцігоддзямі. Раней «Люстэрка» тлумачыла, чым шкодныя такія конкурсы і для дарослых жанчын. Але дзецям яны могуць несці нават большую небяспеку — расказваем.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: unsplash.com / Kelly Sikkema
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: unsplash.com / Kelly Sikkema

У дзіцячых конкурсах прыгажосці звычайна ўдзельнічаюць дзяўчаты: яны змагаюцца за тытулы кшталту «Маленькая міс» ці «Прынцэса». Нягледзячы на назву спаборніцтва, лічыцца, што на іх ацэньваюць не толькі вонкавыя дадзеныя (хоць і іх таксама), але і іншыя таленты, а таксама ўменне прэзентаваць сябе на сцэне.

Арганізатары такіх дзіцячых конкурсаў сцвярджаюць, што іх сэнс зусім не ў спаборніцтве як такім і «атрыманні кароны», а ў «досведзе і ўроках, якія могуць дапамагчы дзіцяці развівацца і расці». Калі канкрэтней, то за кошт неабходнасці выходзіць на сцэну дзяўчаты могуць «умацаваць веру ў свае сілы і развіць самапрыняцце», а дзякуючы падрыхтоўцы — «развіць арганізаванасць, адказнасць і крэатыўнасць».

Зрэшты, шанец атрымаць такія «бонусы» ёсць не толькі ў дзяўчат: для хлопчыкаў конкурсы прыгажосці таксама існуюць. Але іх трохі менш і, як правіла, яны ўсё ж у асноўным праводзяцца мадэльнымі школамі — то-бок арганізацыямі, якія шукаюць сабе, па сутнасці, супрацоўніц і супрацоўнікаў.

Папулярныя такія конкурсы прыгажосці, вядома, не толькі ў Беларусі. Яны карыстаюцца вялікім поспехам, да прыкладу, у ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама ў краінах Азіі. Нягледзячы на тое што ўдзельніцы для спаборніцтваў нязменна знаходзяцца з году ў год, этычнасць і шкода гэтых мерапрыемстваў менавіта для дзяцей працягвае абмяркоўвацца.

Амерыканскі псіхааналітык Алан Шварц згодны, што ў конкурсах прыгажосці можна ўбачыць плюсы для дзіцячага развіцця. Яны сапраўды дазваляюць навучыцца самапрэзентацыі, а таксама завесці новых сяброў. Магчыма — нават выйграць грашовыя прызы ці атрымаць магчымасці для адукацыі або старту мадэльнай кар’еры. І хоць удзельнічаць у такіх спаборніцтвах — выбар кожнай сям'і, на думку спецыяліста, негатыўных момантаў у іх усё ж больш.

Гарантыі, што дзіця здолее толькі вынесці з конкурсу карысны досвед, а не атрымаць комплексы, няма

У прыватнасці, Шварц кажа, што ўдзел у конкурсах прыгажосці часам занадта цісне на дзяцей і — замест абяцанай упэўненасці — можа, наадварот, прывесці да праблем з успрыманнем свайго цела, нізкай самаацэнкі і засяроджанасці на знешнасці як на сваёй галоўнай перавазе.

Такім чынам закладваецца глеба для развіцця трывожнасці і дэпрэсіі. Прычым жанчыны, нагадаем, і так больш схільныя да гэтых станаў — нават без досведу ўдзелу ў спаборніцтвах.

Таксама лічыцца, што ўдзел у конкурсах прыгажосці робіць дзяўчат больш уразлівымі да фізічнага і эмацыйнага гвалту. А некаторыя наогул параўноўваюць такія мерапрыемствы з жорсткім абыходжаннем з дзецьмі.

Сучасныя конкурсы прыгажосці такую крытыку, вядома, чуюць — і імкнуцца адаптавацца пад патрабаванні грамадства. Напрыклад, яшчэ ў 2016 годзе падлеткавы конкурс «Юная міс ЗША», дзе да ўдзелу дапускаюцца дзяўчаты з 14 да 19 гадоў, прыбраў з праграмы дэфіле ў купальніках і замяніў яго на праходку ў спартыўнай вопратцы.

Аднак вонкавыя змены не заўсёды прыводзяць да зменаў унутраных. Так, вясной 2024 года Ума Сафія Шрывастава — акурат адна з «Юных міс ЗША» — адмовілася ад свайго тытула. Яна намякнула, што яе асабістыя каштоўнасці «больш не цалкам супадаюць» з каштоўнасцямі арганізацыі. У чым канкрэтна заключалася прычына такога кроку, Шрывастава не патлумачыла.

Больш адкрыта пра гэта заявіла «Міс ЗША — 2023» Наэлія Фойт, якая ў той самы час адмовілася ад тытула. Яна напісала ў Instagram, што яе праца, атрыманая адначасова і як прыз, і як абавязанне пасля выйгрышу, уплывала на яе псіхічнае здароўе. «Ніколі не стаўце пад пагрозу свой фізічны і псіхічны дабрабыт. Нашае здароўе — нашае багацце», — сказала Фойт.

Некаторых бацькоў не бянтэжыць нават гэта. Але можна паглядзець і глыбей

Тым часам псіхааналітык Алан Шварц адзначае: некаторыя бацькі — нягледзячы на ўсе пералічаныя небяспекі такіх конкурсаў — кажуць, што ўсяго толькі падпарадкоўваюцца жаданням свайго дзіцяці. Маўляў, дачка сама папрасіла запісаць яе на спаборніцтва — як можна было адмовіць?

— Ці варта ўспрымаць сур’ёзна чатырохгадовую дзяўчынку, калі яна просіць пра ўдзел у конкурсе прыгажосці? І ўвогуле, ці варта ўспрымаць сур’ёзна нават дзесяцігадовую дзяўчынку і згаджацца рабіць усё, пра што просяць нашыя дзеці? — разважае псіхааналітык.

Нават многія дарослыя не асабліва ўсведамляюць: дзеці, якія выступаюць на сцэне (або подыумах, лёдзе, паркеце і іншых пляцоўках), адразу ж аб’ектывізуюцца. А ў такім выпадку лёгка пераступіць рысу і пачаць іх яшчэ і сэксуалізаваць. Эксперты прызнаюць: галоўная аўдыторыя такіх конкурсаў — зусім не аднагодкі ўдзельніц, а даўно поўнагадовыя людзі.

Па вялікім рахунку, так на феномене сэксуалізацыі дзяцей проста зарабляюць. Прычым розныя бізнесы. Некаторыя з іх нават не звязаныя наўпрост з конкурсамі прыгажосці — калі гэта, напрыклад, блогі ў сацсетках ці агенцтвы, якія прадаюць фатаграфіі дзяцей-мадэляў.

У выніку дзяўчаты, што ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах, вымушаныя выглядаць як дарослыя жанчыны, якімі яшчэ не ёсць, і імітаваць тое, што робяць яны: насіць накладныя вейкі, надзяваць кароткія сукенкі, каб спадабацца публіцы. Але праз узрост дзеці не здольныя да канца зразумець сэнс гэтых рытуалаў і тое, як пагібельна гэта можа на іх дзейнічаць, закладаючы пэўныя стэрэатыпы з дзяцінства.

Часам пра гэта «прагаворваюцца» і тыя, хто арганізоўвае такія конкурсы. Праўда, падаюць гэта як перавагу.

— У мінулым і пазамінулым стагоддзі існавалі інстытуты высакародных дзяўчат, дзе дзяўчынкам з ранняга дзяцінства прышчаплялі добрыя манеры. Відаць, такія конкурсы дапамагаюць дзяўчатам адчуць сябе маленькімі лэдзі і здабыць манеры, якія дапамогуць ім у далейшым жыцці — у працы, у шлюбе, — казала ў 2023 годзе Святлана Выдранкова, дырэктарка фестывалю «Міні-міс Беларусь».

Атрымліваецца, што сама канцэпцыя такіх конкурсаў мае на ўвазе, што дзяўчынка павінная мець пэўныя якасці і памкненні. А калі яна будзе адрознівацца — значыць, яна нейкая «няправільная» ці «не даб’ецца поспеху ў жыцці». Часам такім навязаным устаноўкам цяжка даюць рады нават дарослыя, не кажучы ўжо пра дзяцей, якія з вялікай імавернасцю запомняць іх на ўсё жыццё.

Пры гэтым, як адзначае гендарная даследчыца Ірына Сідорская, сёння знешнасць жанчын усё яшчэ застаецца сацыяльным рэсурсам і, хутчэй за ўсё, па меры сталення дзяўчынцы і так давядзецца сутыкнуцца з тым, што яе ацэньваюць па гэтым параметры. І часам гэта нават прыводзіць да таго, што частка жанчын унутрана не згаджаецца з такімі правіламі, але «разглядаюць іх як аб’ектыўна наяўныя і непераадольныя, таму імкнуцца „прагнуць сістэму пад сябе“», тлумачыць даследчыца.

Зрэшты, некаторыя не бачаць у гэтым нічога дрэннага — у тым ліку самі жанчыны. Напрыклад, заснавальніца мадэльнага сэрвісу Alba Model Information Кэці Фраўд кажа, што з улікам цяперашняй культуры яна б аддала перавагу таму, каб «дзяўчаты былі сканцэнтраваныя на падтрыманні сваёй формы, здаровым харчаванні, добрых манерах і трацілі свае з цяжкасцю заробленыя грошы на ўбор для конкурсу прыгажосці, а не на выпіўку».

Чытайце таксама