Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  4. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  15. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


У Беларусь у панядзелак, 29 ліпеня, можа прыйсці сур’ёзны цыклон. Яго праявы будуць заўважныя ўжо ў нядзелю, паведамілі ў Белгідрамеце. На суботу абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У пятніцу, 26 ліпеня, надвор’е ў Беларусі па-ранейшаму вызначае цёплая няўстойлівая паветраная маса, на захадзе захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна ў заходняй палове, днём месцамі, а на захадзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, ноччу месцамі на захадзе краіны — моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага, падчас навальніцаў — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы +12…+18°С, удзень +25…+30°С, у заходніх раёнах Беларусі +21… +24°С. Атмасферны ціск будзе расці.

У суботу, 27 ліпеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне — кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы ад слабога да ўмеранага, падчас навальніцаў — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы +11… +17°С, удзень +24…+30°С. Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі праз навальніцы і туман.

А ў нядзелю, 28 ліпеня, ноччу надвор’е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём адаб’ецца ўплыў атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы +12…+19°C, максімальная днём складзе ад +22°C на захадзе да +32°C на паўднёвым усходзе краіны.

Циклон, который может достигнуть Беларуси 29 июля. Фото: Telegram / nadvorie
Цыклон, які можа дайсці да Беларусі 29 ліпеня. Фота: Telegram / nadvorie

Што да згаданага цыклону, то да панядзелка, 29 ліпеня, Беларусь могуць чакаць узмацнення ветру парывамі 20−23 м/с, а ў краінах Балтыі — да 25 м/с. Як адзначыў аўтар тэлеграм-канала Nadvorie, «будзем мець дачыненне з выбухным цыклагенезам, т. зв. бомбавым развіццём пазатрапічнага цыклону».