Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  3. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  4. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  5. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  6. Зяленскі выказаўся наконт сітуацыі ў Курскай вобласці
  7. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  8. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  9. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  10. У Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Гэтым разам не на капейку
  11. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  13. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
  14. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  15. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  16. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  17. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
Читать по-русски


/

Подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў у 2020 годзе пасля выбараў ператварыўся ледзь не ў кляймо. За гэта беларусаў пачалі звальняць з дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, а знайсці новае месца ў гэтай сферы аказвалася практычна немагчымым. Такая практыка працягваецца дагэтуль. Аднак днямі BYPOL паведаміў, што цяпер негалосна дазволілі браць на працу падпісантаў «не за таго» кандыдата. Ці значыць гэта, што знайсці месца ў дзяржарганізацыях цяпер будзе прасцей? «Люстэрка» праверыла.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Мінскі трактарны завод. Фота: TUT.BY

Адкуль інфармацыя ў BYPOL?

Прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў расказаў «Люстэрку», што сакрэтнае распараджэнне наймаць тых, хто падпісаўся за альтэрнатыўных кандыдатаў, прыйшло «зверху» ў адну з дзяржаўных установаў (якую менавіта, ён не сказаў). Азараў сцвярджае, што гэта было яшчэ ў лютым. Але ад каго менавіта распараджэнне, ён не ведае.

— Людзі тлумачаць, што з самага верху прыйшла разнарадка. То-бок без канкрэтыкі. Як мы бачым, гэта пазіцыя дзяржавы, змяніліся падыходы, — сказаў экс-сілавік і адзначыў, што ўпэўнены ў крыніцы інфармацыі.

«Можа паўплываць. Могуць не ўзгадніць»

Каб праверыць інфармацыю BYPOL, журналістка «Люстэрка» пад выглядам прэтэндэнткі абтэлефанавала розныя дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы. Паводле легенды, яна больш за 4,5 года таму пакінула подпіс за Віктара Бабарыку.

Першымі паглядзелі вакансіі ў сталіцы. Так, Мінскаму трактарнаму заводу цяпер трэба закрыць 27 пазіцый. Мы адгукнуліся на вакансію кладаўшчыцы (абяцаюць 1500−1900 рублёў да выплаты падаткаў). Мяркуючы з усяго, людзі там нават вельмі патрэбныя: ужо падчас званка прапанавалі прыехаць з дакументамі і паглядзець цэх.

— Скажыце, а калі я ў 2020 годзе падпісвалася за Віктара Бабарыку, змагу ўладкавацца?

— Можа паўплываць. Могуць не ўзгадніць, — засумнявалася супрацоўніца аддзела кадраў. — Але пад’ехаць можна, падасце заяву і будзеце чакаць.

На пытанне, якая імавернасць, што ўдасца атрымаць працу, дакладнага адказу ў яе не знайшлося: «Скажам так, гэта не маё рашэнне».

Пасля гэтага патэлефанавалі ў «Мінскхлебпрам», які шукае 322 работнікі. Аказалася, што вакансія ўкладчыцы-ўпакоўшчыцы з заробкам 1140−1270 рублёў ужо неактуальная. Тады спецыялістка аддзела кадраў пацікавілася адукацыяй (відаць, каб прапанаваць іншае месца). Але калі даведалася, што ўладкавацца па спецыяльнасці не атрымліваецца праз подпіс за Віктара Бабарыку, энтузіязм страціла.

— Відаць, вам тут таксама не змогуць дапамагчы, — уздыхнула суразмоўніца. — «Хаця б на завод» не зможаце [уладкавацца].

Няпростая кадравая сітуацыя і на Мінскім маторным заводзе. Сярод 109 вакансій (прычым пустых працоўных месцаў — 418) выбіраем пазіцыю інжынера-канструктара (аплата 1700−2000 рублёў). Але, нягледзячы на значны недахоп людзей, абнадзейваць не спяшаюцца: подпіс усё ж грае ролю.

— Відаць, [сэнсу адгукацца на вакансію] няма, бо ў нас жа праверкі праводзяцца.

— То-бок лепш далей шукаць?

— Так.

«Не магу сказаць, на колькі працэнтаў, але імавернасць такая ёсць»

Экскурсия по БЕЛАЗу, 2018 год. Фото: TUT.BY
Працаўнік БЕЛАЗа, 2018 год. Фота: TUT.BY

Паспрабаваўшы шчасця ў Мінску, вырашаем звярнуць увагу на рэгіёны. На жодзінскім БЕЛАЗе шукаюць аж 931 чалавекі. Тэлефануем наконт вакансіі кладаўшчыцы (зарплата 1100 рублёў). Вакансія вольная. А як з подпісам за Бабарыку?

— Трэба анкету запоўніць, можна анлайн ці ў нас на месцы. А праверкі я не праводжу, таму не магу сказаць, ці будуць наступствы, — расказалі ў аддзеле кадраў.

Вырашаем паспытаць поспеху на бабруйскай «Белшыне». Тут патрабуецца 30 чалавек, у тым ліку кладаўшчык (на 900−1000 рублёў). Але і тут не асабліва шанцуе: на пытанне пра тое, ці можна будзе ўладкавацца, калі падпісвалася за Бабарыку, супрацоўніца адказвае суха і каротка:

— Я да гэтага пытання не маю ніякага дачынення, таму падказаць нічога не магу.

На лікёра-гарэлачным заводзе ў Клімавічах мы знайшлі пяць вакансій. Адгукаемся на пасаду наладчыцы абсталявання ў вытворчасці харчовай прамысловасці з заробкам 1100−1300 рублёў. Аказваецца, што месца занятае і цяпер чалавек праходзіць медагляд. Але на ўсялякі выпадак (мала што, калі нешта не складзецца), цікавімся: ці возьмуць, калі ў 2020 годзе падтрымалі Бабарыку, а не Лукашэнку?

— Не ведаю, — збянтэжана засмяялася прадстаўніца прадпрыемства і больш нічога не адказала.

Потым патэлефанавалі ў наваполацкі «Нафтан». На яго сайце размешчана каля 50 вакансій. Пытаем пра пазіцыю інжынера для мужа (прапануюць плаціць ад 1658 да 2336 рублёў).

У аддзеле кадраў на пытанне пра подпісы ў 2020-м удакладнілі, ці адзіны гэта выпадак нязгоды з дзейнай уладай. Пачуўшы, што «больш нічога няма», прапанавалі запоўніць анкету на сайце.

— Я вам так адразу не адкажу, [ці ёсць сэнс адпраўляць рэзюмэ]. Мне спачатку трэба бачыць імя па бацьку, дату нараджэння, досвед працы. Дык няхай ён запоўніць анкету, я ўдакладню, пагляджу, і тады з ім непасрэдна стэлефануемся, — сказалі ў аддзеле кадраў.

На пытанне, якія ёсць шанцы, што возьмуць, суразмоўніца адказала абцякальна, але пакінуўшы надзею:

— Не магу сказаць, на колькі працэнтаў, але імавернасць такая ёсць.

«Гэта раней было нічога такога. А цяпер бачыце што»

Завод «Нафтан». Фото: gazeta.naftan.by
Завод «Нафтан». Фота: gazeta.naftan.by

Мы паспрабавалі ўладкавацца і ў іншыя дзяржаўныя арганізацыі і ўстановы. Пачалі са сталіцы. У дзіцячы садок № 315 патрэбны кухар. Плаціць абяцаюць ад 726 да 1100 рублёў. Але каб уладкавацца туды, давядзецца папацець.

— Я вам так скажу: трэба будзе фармаваць запыт і адправіць яго ў РУУС з вашай згоды. А ўжо зыходзячы з адказу размаўляць, — патлумачылі ў аддзеле кадраў. — Магчыма, там ужо тэрмін выйшаў правапарушэння, якое вы дапусцілі (так суразмоўніца назвала падтрымку вылучэння Бабарыкі ў прэзідэнты. — Заўв. рэд.). Гэта зусім іншая размова. Таму для пачатку трэба пад’ехаць сюды да мяне з пашпартам, сфармаваць нам з вамі запыт і даслаць яго туды.

— Але ж гэта не правапарушэнне, гэта ж подпіс за кандыдата. Навошта тады праверкі? Каб пераканацца, што да мяне няма іншых пытанняў?

— Каб пераканацца, ці маеце вы права працаваць ва ўстанове адукацыі, калі дзесьці там у вас былі дапушчаныя парушэнні. <…> Можа, гэта [пакіданне подпісу] да іх не мае абсалютна ніякага дачынення. Таму трэба дасылаць запыт.

У Гарадскую гінекалагічную бальніцу Мінска патрэбныя восем чалавек. Мы вырашылі адгукнуцца на самую простую пасаду санітаркі.

— Вы да нас прыходзьце і размаўляйце, даведваемся характарыстыку з ранейшага месца працы, і кіраўнік вырашае, прымаць вас ці не, — расказала супрацоўніца аддзела кадраў і нічога не сказала пра тое, ці паўплывае на рашэнне бэкграўнд 2020 года.

Здание «Гомельоблавтотранса». Фото: katarintravel.by
Будынак «Гомельаблаўтатранса». Фота: katarintravel.by

Наўздагад паспрабавалі знайсці месца ў абласным цэнтры. Спадабалася вакансія прыбіральшчыцы памяшканняў на «Гомельаблаўтатрансе», які шукае 23 супрацоўнікі. Але аказалася, што подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата — праблема і тут.

— Блін, глядзіце, гэта не мы будзем разглядаць [тое, што вы падпісваліся], — расказалі на прадпрыемстве. — І калі дадуць дабро… Гэта ад іх усё залежыць.

— Але я думала, што хаця б для прыборкі гэта не прынцыпова. То-бок не факт, што возьмуць?

— Не факт. А вы за Ціханоўскую галасавалі?

— Я подпісы ставіла за вылучэнне, і Бабарыкі таксама. Нічога ж такога, усё законна было.

— Гэта раней было нічога такога. А цяпер бачыце што.

Чытайце таксама