Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Кредиты на автомобили Geely снова подорожали. Под какие проценты сейчас выдают эти займы и сколько придется переплатить банку за 10 лет?
  3. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  8. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  9. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  10. ISW: Путин может устроить торги и потребовать взамен на 30-дневное прекращение огня различные уступки
  11. Политика Трампа может напоминать хаос, но это не так: его тактику еще десять лет назад изучил американский журналист. Вот что он писал
  12. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  15. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
Читать по-русски


Пад Гроднам на ўскраіне Гожскага вайсковага палігона з’явіліся траншэі для пяхоты і тэхнікі. Яны знаходзяцца ўсяго за шэсць кіламетраў ад беларуска-літоўскай мяжы і памежнага пераходу «Прывалка — Райгардас». Гэтыя фартыфікацыі могуць быць часткай «вузла супраціву», які год таму абяцала пабудаваць Міністэрства абароны. «Радыё Свабода» атрымала спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з ваеннымі экспертамі.

Совместные беларусско-российские учения «Союзная решимость-2022» на полигоне Гожский, 19 февраля 2022 года. Накануне военного вторжения в Украину на территории Беларуси с 10 по 20 февраля 2022 года проводились крупные военные учения. По оценкам экспертов, в них участвовали около 30 тысяч российских военных. Фото: пресс-служба Минобороны
Сумесныя беларуска-расійскія вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022» на палігоне Гожскі, 19 лютага 2022 года. Напярэдадні ваеннага ўварвання ва Украіну на тэрыторыі Беларусі з 10 да 20 лютага 2022 года праводзіліся буйныя вайсковыя вучэнні. Паводле ацэнак экспертаў, у іх удзельнічала блізу 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Фота: прэс-служба Мінабароны

Пра тое, што на межах Беларусі пабудуюць некалькі ўмацаваных «вузлоў супраціву», Аляксандр Лукашэнка заявіў 6 кастрычніка 2023 года. Тады вайскоўцы прадэманстравалі падобны аб’ект у Кобрынскім раёне ля мяжы з Польшчай. Да гэтага ўлады стварылі такі ж у Гомельскім раёне. Так ён выглядаў у траўні 2023 года.

Такім чынам, новыя ўмацаванні ля Гожскага палігона могуць стаць часткай трэцяга «вузла супраціву», які ўлады будуюць на межах Беларусі, мяркуе выданне.

Изображение: "Радыё Свабода"
Выява: «Радыё Свабода»

«У нас будзе нямала такіх пунктаў. І мы ў мірны час адпрацуем усе мерапрыемствы для таго, каб загадзя ў выпадку атрымання сігналу пра тое, што суседзі нашыя кепска сябе паводзяць, заняць гэтыя пункты», — казаў Лукашэнка, наведваючы ўмацаванні ў Кобрынскім раёне.

Паводле яго, па перыметры беларускай мяжы планавалася стварыць некалькі яшчэ маштабнейшых ліній абароны, каб «загадзя падрыхтавацца да абароны нашай Радзімы на кірунку магчымых атак».

Пад Кобрынам вайскоўцы закапалі пад зямлю чыгуначны вагон для размяшчэння асабовага складу, што Лукашэнка ацаніў як «нядрэнны варыянт».

Новыя фартыфікацыі ля Гродна добра відаць на спадарожнікавым здымку, зробленым кампаніяй Planet Labs 14 снежня 2024 года каля паўночна-заходняй часткі палігона. Іх тут некалькі.

На ўсходнім баку дарогі, якая вядзе да памежнага пераходу «Прывалка», у канцы лістапада 2024 года вайскоўцы выкапалі велізарную траншэю даўжынёй 340 метраў і шырынёй ад 5 да 7 метраў. Такіх памераў дастаткова, каб па акопе свабодна праехаў танк. Участак зямлі, на якім выкапаная траншэя, паводле звестак зямельнага кадастру, не адносіцца да тэрыторыі палігона.

Спутниковый снимок окопов на восток от дороги к пограничному переходу «Привалка» — «Райгардас». Фото: Planet Labs
Спадарожнікавы здымак акопаў на ўсход ад дарогі да памежнага пераходу «Прывалка — Райгардас». Фота: Planet Labs

На захад ад дарогі да пункта пропуску выкапаныя акопы для пяхоты даўжынёй амаль 200 метраў. Тут жа ў некаторых месцах відаць адзінкавыя ўмацавання і ямы.

Спутниковый снимок окопов на запад от дороги к пограничному переходу «Привалка» — «Райгардас». Фото: Planet Labs
Спадарожнікавы здымак акопаў на ўсход ад дарогі да памежнага пераходу «Прывалка — Райгардас». Фота: Planet Labs

Гэтая тэрыторыя мае прыродаахоўны статус і належыць рэспубліканскаму ландшафтнаму заказніку «Гродзенская пушча». Як гаворыцца на сайце Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гэта «адно з самых экалагічна чыстых месцаў у Беларусі». У прыватнасці, там сустракаюцца 25 відаў раслін, 3 віды імхоў і 42 віды жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу.

Паводле спадарожнікавых здымкаў, актыўна капаць траншэі на тэрыторыі заказніка пачалі на мяжы 2022 і 2023 гадоў, пасля пачатку вайны ва Украіне.

Спутниковый снимок, на котором видны окопы по обе стороны дороги, ведущей к беларусско-литовскому пограничному переходу «Привалка» — «Райгардас». Справа внизу — северо-западная часть Гожского полигона (оранжевый цвет). Слева — территория заказника «Гродне
Спадарожнікавы здымак, на якім відаць акопы паабапал дарогі, якая вядзе да беларуска-літоўскага памежнага пераходу «Прывалка — Райгардас». Справа ўнізе — паўночна-заходняя частка Гожскага палігона (аранжавы колер). Злева — тэрыторыя заказніка «Гродзенская пушча»

Пажары вакол палігона

Яшчэ ў красавіку 2019 года падчас вучэнняў на тэрыторыі заказніка і вакол палігона адбылася серыя пажараў. Нягледзячы на засушлівае надвор’е, падчас вучэнняў на палігоне актыўна выкарыстоўваліся танкі і артылерыя. Пажар патушылі, але яны ўзнікалі зноў.

Следчы камітэт тады распачаў крымінальную справу па факце знішчэння і пашкоджання лесу на плошчы 770 га з неасцярожнасці.

У чэрвені 2019 года на тэрыторыі Гродзенскай пушчы, пацярпелай ад пажару, быў практычна цалкам высечаны лес, а тэрыторыя ачышчаная ад усёй расліннасці. Менавіта на расчышчаных участках, бліжэй да палігона, у 2022−2024 гадах з’явіліся траншэі.

Спутниковые снимки территории возле Гожского полигона. Белым цветом отмечены участки леса, пострадавшие от пожаров в 2019 году, большая часть которых относится к заказнику "Гродненская пуща". Оранжевый — места появления траншей.
Спадарожнікавыя здымкі тэрыторыі каля Гожскага палігона. Белым колерам адзначаныя ўчасткі лесу, пацярпелыя ад пажараў у 2019 годзе, большая частка якіх адносіцца да заказніка «Гродзенская пушча». Аранжавы — месцы з’яўлення траншэй

Што за акопы?

«Радыё Свабода» даслала выявы акопаў некалькім ваенным экспертам, якія сышліся ў меркаванні, што яны могуць быць выкарыстаныя для абароны ад магчымай атакі з боку Літвы.

Пра гэта кажа абаронны аналітык, дырэктар кампаніі Rochan Consulting Конрад Музыка, якая займаецца даследаваннем і аналізам канфліктаў і бяспекі на постсавецкай прасторы. Ён адзначыў, што ўся сістэма траншэй і акопаў, выкапаная ў гэтым месцы, можа быць часткай абароннай сістэмы і выкарыстоўвацца, сярод іншага, беларускімі вайскоўцамі для трэніровак.

«На здымках мы бачым два віды траншэй паабапал дарогі, якая вядзе да мяжы з Літвой. Яны скіраваныя ў бок Літвы. І, шчыра кажучы, на гэтым этапе ўсё пакуль выглядае незавершаным», — лічыць Конрад Музыка.

Эксперты не змаглі вызначыць дакладнае прызначэнне вялікай шырокай траншэі з усходняга боку дарогі, бо не бачаць у ёй «асаблівага ваеннага сэнсу» з прычыны незвычайнай формы і структуры.

«Я такіх не бачыў ніколі. Чыста тэарэтычна іх можна выкарыстоўваць для абароны. Як супрацьтанкавы роў, напрыклад», — адзначыў ваенны эксперт Міхаіл Жырохаў, які аналізуе тэхнічныя сродкі, што выкарыстоўваюцца ў вайне ва Украіне.

Будаўніцтва фартыфікацый можа яшчэ быць не завершанае. Тую ж траншэю могуць накрыць дахам ці паставіць туды чыгуначны вагон, як на кобрынскім «вузле супраціву» — стварыць так званы бункер.

«Мы бачым, што за акопамі на заходнім баку дарогі ёсць лес. Гэта значыць, што пазіцыя зробленая ў адпаведнасці з ваеннымі правіламі абароны, — каментуе Конрад Музыка. — А вось за траншэяй на ўсходнім баку дарогі вельмі бедная лясная расліннасць. Гэта робіць пазіцыю складанай для абароны. Калі б у траншэі былі беларускія войскі і ім трэба было б адступіць, то ў іх было б вельмі мала ўмацаванняў, натуральнага асяроддзя, каб схавацца».

Эксперт дадае: ключавы момант тут у тым, што гэтая абаронная структура створаная каля беларускага палігона. Пакуль такіх фартыфікацый нідзе на мяжы з Літвой не назіралася. Таму, на думку Конрада Музыкі, сітуацыя патрабуе назірання. Калі колькасць фартыфікацый не будзе павялічвацца, гэта будзе сведчыць «больш пра навучальны характар такіх умацаванняў».

Конрад Музыка лічыць, што прычын будаўніцтва такіх фартыфікацый на мяжы з Літвой можа быць некалькі.

«Першая прычына ў тым, што беларускае вайсковае камандаванне заявіла, што будзе будаваць абаронныя збудаванні паблізу мяжы Польшчы і Літвы. То-бок гэта суадносіцца з іх планамі. Другая прычына — беларускія вайскоўцы вельмі ўважліва сочаць за тым, што адбываецца ва Украіне, як там вядзецца вайна. І мы бачым, што ва Украіне гэтая вайна будуецца вакол акопаў, абарончых пазіцый. Для вайскоўцаў вельмі важна ўмець захопліваць абарончыя пазіцыі, акопы, умацаваныя раёны. Таму будаўніцтва гэтых акопаў — гэта адзін з крокаў, які беларускія вайскоўцы робяць, каб падрыхтаваць свае ўзброеныя сілы да будучай вайны, да будучых баявых дзеянняў», — лічыць Конрад Музыка.

Александр Лукашенко внутри бункера в кобринском "узле сопротивления". 6 октября 2023 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка ўнутры бункера ў кобрынскім «вузле супраціву». 6 кастрычніка 2023 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Экалогія месца

Беларускія эколагі пакуль не б’юць трывогі праз тое, што вайскоўцы, імаверна, знішчылі частку Гродзенскай пушчы і пачалі капаць там траншэі. Але яны адзначаюць небяспеку такіх дзеянняў для прыроды.

У каментары «Радыё Свабода» эколаг, імя якога выданне не выдае з меркаванняў бяспекі, назваў 200-метровыя траншэі «сур'ёзнай праблемай для жывёл»:

«Бо там падаюць і гінуць дробныя жывёлы (жабы, змеі, вожыкі), а ў прыцемках могуць пакалечыцца буйнейшыя жывёлы — ласі, напрыклад. Акопы ідуць папярок дарогі, таму будуць змушаць жывёл выходзіць на асфальт, каб іх абысці, што можа прывесці да аварый. З іншага боку, усё гэта на краі заказніка, таму не закранае асноўных прыродных каштоўнасцяў».

Эксперт дадае, што на тэрыторыі заказнікаў забароненыя вываз і знішчэнне расліннасці і верхняга пласта глебы. Але ёсць выключэнне — калі праводзяцца работы, звязаныя з аховай дзяржаўнай мяжы.

«Хутчэй, гэта ілюструе, як рэгіянальны крызіс, створаны беларускімі ўладамі, уплывае на прыродныя каштоўнасці мяжы. Калі суседзі вымушаныя адгароджвацца ад Беларусі плотам праз малапарушаныя лясы і балоты, то Беларусь сама цяпер капае акопы ў заказніках», — кажа эколаг.