Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  2. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  3. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  4. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  5. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  6. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  7. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  8. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  13. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
Читать по-русски


У МЗС Беларусі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Яму паведамілі, што беларускі бок пакідае за сабой права на адэкватныя меры рэагавання. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота: TUT.BY

«Яму заяўлены рашучы пратэст у сувязі з абвешчанымі дзейным польскім кіраўніцтвам планамі прыпыніць 10 лютага 2023 года з 14.00 паводле беларускага часу рух у пункце пропуску „Баброўнікі — Бераставіца“», — гаворыцца ў паведамленні.

Польскаму дыпламату данеслі «контрпрадуктыўнасць любых спробаў ціску на Беларусь» і «антыгуманны характар» рашэння закрыць пункт пропуску.

«Польскае кіраўніцтва наўмысна стварае нечалавечыя ўмовы для простых грамадзян і перавозчыкаў, наносіць істотную шкоду як буйным эканамічным аператарам, так і дробнаму бізнесу. Найбольшую шкоду зазнаюць еўрапейскія кампаніі і грамадзяне, перш за ўсё польскія. Як вядома, беларускія перавозчыкі праз раней прынятыя польскім бокам пастановы перасякаць мяжу не могуць», — заявілі ў МЗС.

Там таксама адзначылі, што ўся адказнасць за рашэнне ляжыць на ўрадзе Польшчы, і польскім прадпрымальнікам параілі задаць яму «адпаведныя пытанні».

У ведамстве падкрэслілі, што беларускі бок пакідае за сабой права на адэкватныя меры рэагавання.

Нагадаем, паводле рашэння польскага боку, з 10 лютага з 12.00 (14.00 паводле мінскага часу) польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыняе афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».

Раней, у 2021 годзе, польскі бок з прычыны міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».

Такім чынам, на беларуска-польскай мяжы застаецца толькі два дзейныя пункты пропуску — для грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»).