Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  4. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  5. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  6. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  7. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  8. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  9. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  10. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  11. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  12. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  13. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  14. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  15. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка правёў нараду з нагоды Усебеларускага народнага сходу і змены выбарчага заканадаўства, паведамляе яго прэс-служба. Ён прадказаў нялёгкія выбарчыя кампаніі і сказаў, што беларусам трэба зрабіць свой выбар — калі яны хочуць «купаць дзетак у цёплай вадзе», то «тады зубы сціснулі і наперад, рабіце тое, што я вам кажу».

— Да абнаўлення Выбарчага кодэкса мы мусім падысці сістэмна і пісьменна. Гэта найважнейшы заканадаўчы акт, паводле якога ажыццяўляюцца электаральныя працэсы ў краіне, пачынаючы ад рэспубліканскіх рэферэндумаў, заканчваючы сельскімі саветамі. У дадзеным дакуменце усё мусіць быць зразумелым і для выбаршчыкаў, і для чальцоў камісій, — даў ён даручэнні па карэктаванні выбарчага заканадаўства.

Ён прызнаў, што патрэба ў змене кодэкса наспявала паступова, цягам некалькіх гадоў, «але цяпер само жыццё прымушае нас аператыўна працаваць і паскарацца».

— Выбары, якія маюць адбыцца ў 2024 годзе, мы мусім правесці ўжо паводле новых правілаў. Засталося крыху больш за год. Гэта будзе самая маштабная кампанія за апошнія гады, — заявіў ён. Бо трэба будзе правесці адзіны дзень галасавання, за кароткі час неабходна будзе абраць дэпутатаў усіх узроўняў, сфармаваць склад Савета Рэспублікі, вылучыць дэлегатаў ВНС.

— Лёгкіх выбарчых кампаній чакаць не даводзіцца. Самі бачыце, у якіх умовах знаходзіцца нашая краіна. Няпэўнасць міжнароднага становішча, беспрэцэдэнтны знешні ціск, інфармацыйныя атакі і правакацыі, — сказаў Лукашэнка. — Ды яшчэ своечасова прыбіраць, араць не хочам і цэны кантраляваць, каб людзі бачылі, што мы — дзяржава для народа. Ну дык давайце будзем для народа.

Гаворачы пра выбарчую кампанію 2024 года, Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца процідзейнічаць спробам дэзарганізацыі выбараў.

Ён падкрэсліў, што падрыхтоўка павінная зводзіцца не толькі да рэагавання на тыя ці іншыя магчымыя дзеянні, накшталт таго, як «выйсці і ў кароткіх спаднічках з разрэзам да пояса кветачкамі памахаць», але трэба «інфармаваць насельніцтва пра сутнасць працэсаў, якія адбываюцца, і наяўных пагрозах».

— Вы ведаеце, я даручыў сілавікам і іншым праінфармаваць народ пра тое, што адбываецца. Гэта яшчэ вельмі важная праблема. Усе: «Вось, гэта праблема, Лукашэнка запалохаць народ хоча». Наадварот! Я не хачу, каб вы запалохваліся. Я хачу проста, каб народу данеслі ўсё тое, што адбываецца, амаль на 100% адкрыта. А народ потым няхай прымае рашэнне. Калі за два гады не пераканаліся, што з намі хацелі і хочуць зрабіць, то хай слухаюць і прымаюць рашэнне. Хочаце праз бяду прайсці — калі ласка. Сцяг у рукі і ідзіце. Хочаце, каб было ціха і спакойна, каб раніцай і ўвечары калі не самім у душ схадзіць (хоць, думаю, усе маюць такую магчымасць), дык хоць дзетак сваіх выкупаць у цёплай вадзе, каб цяпло ў доме было, каб газ, нафта і іншае было, каб было раніцай і ўвечары чагосьці перакусіць, паесці, апрануцца ў нешта, калі вы гэтага хочаце (гэта таксама варыянт), тады зубы сціснулі і наперад, рабіце тое, што я вам кажу, — заявіў ён.

Нагадаем, парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 25 лютага 2024 года. Цягам 60 дзён пасля парламенцкіх выбараў пройдуць выбары ва Усебеларускі народны сход. Наступныя выбары прэзідэнта Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.