Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  3. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  8. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  9. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
Читать по-русски


У амерыканскай ваеннай акадэміі Вест-Пойнт ускрылі «капсулу часу» з помніка Тадэвушу Касцюшку, якая магла быць закладзеная туды амаль 200 гадоў таму. На расчараванне даследчыкаў, усярэдзіне аказаліся толькі пыл і аскепкі, паведамляе lohud.com. На гэтую навіну звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

Вскрытие "капсулы времени", обнаруженной внутри памятника Костюшко в Вест-Пойнте. 28 августа 2023 года. Скриншот видео You-Tube-канала Военной Академии в Вест-Пойнте
Ускрыццё «капсулы часу», знойдзенай унутры помніка Касцюшку ў Вест-Пойнце. 28 жніўня 2023 года. Скрыншот відэа YouTube-канала ваеннай акадэміі ў Вест-Пойнце

У канцы траўня гэтага года брыгада будаўнікоў разбірала трэснулы пастамент помніка Касцюшку ў акадэміі Вест-Пойнт (штат Нью-Ёрк, ЗША) і знайшла ўнутры скрыню. Амерыканскія навукоўцы і вайскоўцы прыйшлі да высновы, што гэта капсула часу, якую змясцілі туды курсанты акадэміі ў 1829 годзе.

Для вывучэння скрыні памерамі прыкладна 30×30×30 см запрасілі археолага, які задакументаваў і сфатаграфаваў артэфакт. Пасля гэтага супрацоўнікі кафедры фізікі і ядзернай інжынерыі ваеннай акадэміі вывучылі капсулу з дапамогай магутнага рэнтгенаўскага апарата, але даведацца пра змесціва капсулы нічога не ўдалося, бо скрыня была са свінцу.

Тады было прынятае рашэнне ўскрыць знаходку ў жывым эфіры на старонцы акадэміі на YouTube, што і зрабілі 28 жніўня.

Аднак даследчыкаў і ўдзельнікаў цырымоніі чакала расчараванне: унутры скрыня аказалася пустой, не лічачы пылу і некалькіх вапняковых аскепкаў.

Гісторык Вест-Пойнта Джэніфер Фойгтшыльд адзначыла, што шво на дне скрыні, падобна, трохі разышлося — гэта значыць, што змесціва магло падвергнуцца выветрыванню і ўздзеянню вады.

Яна падкрэсліла: нават калі скрынка аказалася пустой, сама яе наяўнасць у пастаменце помніка ўсё роўна падкрэслівае, наколькі важнай фігурай у гісторыі ЗША быў Тадэвуш Касцюшка.

Памятник Тадеушу Костюшко в Вест-Пойнте. Фото: пресс-служба Военной академии США в Вест-Пойнте
Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Вест-Пойнце. Фота: прэс-служба ваеннай акадэміі ЗША ў Вест-Пойнце

Навукоўцы плануюць і далей вывучаць капсулу — магчыма, там знойдуцца схаваныя надпісы з мінулага.

Тадэвуш Касцюшка — ураджэнец Беларусі, удзельнік вайны за незалежнасць ЗША 1775−1783 гадоў і паўстання ў Рэчы Паспалітай 1794 года. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

У ЗША ў 1778 годзе Джордж Вашынгтон прызначыў Касцюшку галоўным інжынерам для будаўніцтва ўмацаванняў у Вест-Пойнце, закліканых блакаваць праходжанне брытанскіх караблёў па стратэгічна важнай рацэ Гудзон.