Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. Лукашенко снова пообещал «поснимать головы» чиновникам. Угадайте за что в этот раз
  2. Обычный «отпускной» рейс превратился в борьбу за жизнь на высоте 5 километров. 22 минуты, которые потрясли авиамир
  3. «Правдивое обещание 3». Иран запустил ракеты по Израилю
  4. «Люди уже были наготове». Беларус в Израиле рассказал «Зеркалу», какая обстановка в стране после иранского обстрела
  5. Россияне продвигаются к Днепропетровской области с трех сторон — эксперты рассказали, как идет наступление
  6. Из России пришла новость, которая угрожает нашему валютному рынку. Что об этом думают в Нацбанке и не будут ли принимать что-то похожее?
  7. «Точную сумму не назвал». Беларуска рассказала «Зеркалу», как КГБ вербовал ее и что предлагали за сотрудничество


У суботу, 25 чэрвеня, пайшла з жыцця педагог, рэдактар, грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка. Пра гэта паведаміў у Facebook яе ўнук, палітык Франак Вячорка.

Пахаванне, па словах Франака, адбудзецца ў аўторак, 28 чэрвеня.

Аляўціна Вячорка. Фота: facebook.com/viachorka
Аляўціна Вячорка. Фота: facebook.com/viachorka

Аляўціна Вячорка нарадзілася ў 1936 годзе. Атрымаўшы адукацыю філолага, выкладчыка беларускай і рускай моў, спачатку яна працавала школьнай настаўніцай у Брэсце, піша «Радыё Свабода». Пасля стала працаваць у Мінску літаратурным рэдактарам. Рэдагавала пераклады класікаў замежнай літаратуры на беларускую мову, дзіцячыя кнігі Анатоля Клышкі, матэрыялы сесій парламента. Таксама Аляўціна Вячорка актыўна ўдзельнічала ў грамадска-культурным жыцці, дапамагала Таварыству беларускай мовы, беларускім газетам.

Сын Аляўціны, Вінцук (Валянцін) Вячорка, адзін са стваральнікаў Беларускага народнага фронту і экс-старшыня Партыі БНФ (1999−2007), як і маці, філолаг — вядомы мовазнаўца і папулярызатар беларускай мовы. А яе ўнук, дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, атрымаў журналісцкую адукацыю.